Мы шчыра радыя бачыць Вас на вэб-старонцы Дыстрыбутарскае Кампаніі «Бурштын»!
Мы ганарымся рэпутацыяю надзейнага дастаўшчыка на рынку сельгастэхнікі Беларусі, таксама рэгулярна дастаўляем тэхніку ва Украіну, Расею ды Казахстан. Прадстаўляючы тавары вытворцаў ды дастаўнікоў зь Швэцыі, Польшчы, Кітаю, Аргентыны, краёў Балтыі, Бельгіі, Галандыі й Расеі, мы прапаноўваем нашым пакупнікам вялікі выбар надзейнага абсталяваньня па разумных цэнах.
Мы займаемся дастаўкамі сельгасабсталяваньня ды спадарожных тавараў ужо болей за пятнаццаць гадоў. Нашае прадпрыемства было першапраходцам у галіне скарыстаньня тэхналогіі сплясканьня ды кансэрваваньня збожжа ў стадыі васковае сьпеласьці на Беларусі. Зь гонарам можам заявіць, што мы сапраўды знаемся на тым, чым займаемся, і любім гэную працу.
На гэтае старонцы Вам прапанаваная паўнюткая інфармацыя пра тавары, што дастаўляюцца нашым прадпрыемствам. Калі пасьля азнаямленьня зь гэтаю йнфармацыяю у Вас засталіся або, наадварот, узьніклі якія-небудзь пытаньні, калі ласка, без ваганьняў зьвязвайцеся зь нашымі менеджэрамі. Мы будзем усьцешаныя Вашаму звароту!