Дзень добры!

Мы цешымся, калі Вы знайшлі сярод прапанаванае намі прадукцыі цікавячыя Вас пазіцыі. Вы напэўна ставіце сабе пытаньне, хто стаіць за гэным сайтам і ці варта яму давяраць, хто ж там – па той бок экрану. Што ж, паспрабуем расказаць хто мы ёсьць и чым займаемся. Але на гэнае старонцы Вы ня знойдзеце патасных словаў пра нашую місію, зрэшты як і пераліку галоўных прынцыпаў кампаніі. Ня будзем ускладняць.

Мы з’яўляемся дачэрнім прадпрыемствам ПВГУП «Стары млын», сямейнага бізнесу й адной зь лідзіруючых па пастаўках кармападрыхтоўчае тэхнікі, збожжаперавалачнага абсталяваньня ды спадарожных тавараў дзеля аграпрамысловага сектару Беларусі кампаній.

Нашае прадпрыемства было заснаванае дзеля вырашэньня задачаў выйсьця на астатнія рынкі краіны, акрамя сельскага гаспадарства. Нажаль, пэўная нестабільнасьць айчыннае эканомікі, асабліва ў сельскагаспадарчае галіне, прымушае шукаць на месца пад сонцам у іншых галінах.

Працуючы зь 1992 году, мы напрацавалі карысны й значны досьвед у пастаўках і прасоўваньні тавараў зь гэткіх краін, як Канада, Швецыя, Кітай, Аргентына, Эстонія, Польшча ды Расея, і, заручыўшыся падтрымкаю прадуцэнтаў пакавальных матэрыялаў зь далёкага й блізкага замежжа, гатовыя зь задавальненьнем прапанаваць свой досьвед і свае паслугі Вам ды Вашаму прадпрыемству. Гісторыя «Бурштыну» толькі пачалася, ды мы будзем абавязкова абнаўляць гэны разьдзел з інфармацыяй пра прадпрыемства рэгулярна, каб трымаць Вас у курсе ўсіх падзей, усяго, што зь намі адбываецца. Але нашая гісторыя пачалася болей за дваццаць гадоў раней, у камандзе нашага галоўнага прадпрыемства.

Асноўныя віткі нашае дзейнасьці:

1992 – Заснаваньне ТАА «Стары млын». Постаўкі збожжавых з Індыі й балтыйскіх дзяржаваў на рынак Беларусі. Адкуль, уласна, і назоў;

2003 – Пачатак супрацы зь дастаўніком сельскагаспадарчае тэхнікі зь правінцыі Альберта, кампаніяй «Рэн Міл Сэнтар» (Канада);

2005 – Пачатак супрацы з кампаніяй «Пэрсторп» (Швецыя) па дастаўцы на Беларусь і прасоўваньні тут яе хімічнае прадукцыі дзеля сельскагаспадарчага сектара;

2010 – Пачатак супрацы зь кампаніяй «Лалеманд Энімал Нутрышн» (Канада) па пастаўкам яе вырабаў на Беларусь;

2013 – Пачатак сумеснае працы зь кампаніяй «Шанхай ХайТэК Пласцікс» (Кітай) па дастаўцы яе вырабаў зь поліпрапілену на Беларусь.

На бягучы момант гэна ўся прапанаваная Вашае ўвазе інфармацыя, але, па меры паступлення цікавых дзеля Вас навінаў, мы абавязкова будзем выкладываць іх тут. Ды й будзьце ўпэўненыя, калі Вы выбірэцё нас і будзеце зь намі працаваць, дык мы зробім усё залежнае й нават незалежнае, але ў выніку сумеснае працаю ды пастаўленым таварам Вы застанецеся задаволенымі. Мы ў гэным зацікаўленыя, бо задаволены кліент сёньня забясьпечвае нас працаю заўтра…

Зь найлепшымі пажаданьнямі Вам і Вашае справе,

Каманда ДК «Бурштын»

 

 

Яндекс.Метрика